Даты забытыя

Ня будзем называць Яго імёнамі,

сьпярша пераканаемся самі,

што Ён існуе.

А потым пераканаем астатніх.



Будзем гуляць на задворках сьвету,

дзе спакой і шум

падзялілі між сабой прыналежныя займеньнікі:

мой,

твой,

яго.



Тут паміраюць раней, чым радасьць пасьпее высьпець,

а ўсмешка тут – толькі разьмінка для вуснаў.



Тут нельга час прывязаць да запясьця,

яго забіваньне зрабілася нашым заняткам,

і яго падзялілі прыналежныя займеньнікі:

наш,

ваш,

іх.



Тут няма тонкіх месцаў і рвецца зусім ня ў іх.

Тут толькі хуткасьць, дарожныя знакі – адмененыя,

і прыпынак

“Уратаваць сябе”

прапушчаны.



Тут трэба адзін раз наважыцца

і сказаць Богу – не.

მთარგმნელი:ალესია ბაშარიმოვა

ნატო ინგოროყვა – © 2013. ყველა უფლება დაცულია.