ІЛЮЗІЯ

Гэта не падобна

да ценю, што варушыцца на сьцяне,



і не падобна да звычайнага сну,

дзе можна зьмяніць дату сьмерці,

пераблытаўшы лічбы.



І гэта ня тое,

калі словы – апэльсінавы фрэш

ці

гарачы, вязкі шакаляд,

што драпае горла.



І ня тое,

калі ня хочаш злучыць

і вымавіць словаў,



бо думаеш – так застануцца.



Гэта ня ростань



з надпісам:

“Налева пойдзеш – няшчасьце знойдзеш,

направа пойдзеш – няшчасьце знойдзеш”.



Гэта проста дарога,

дзе стома возьме цябе на сьпіну



і, калі больш не захочаш паміраць адна,



няважна хто,

няважна чаму,

няважна дзе



прыйдзе да цябе і чалавечым голасам

нязмушана й лёгка

скажа:



я з табой.

მთარგმნელი:ალესია ბაშარიმოვა

ნატო ინგოროყვა – © 2013. ყველა უფლება დაცულია.