ЗЬДЗІЎЛЕНЬНЕ

Госпадзе,



Любоў апярэдзіла мяне –

яна першая

прызналася табе ў любові.



Гэта значыць,

ты – існуеш.



Мы сталі больш блізкія.

Размаўляем на ты.



Гэта значыць,

мы прызнаем:

трэці тут лішні.



Бачу:



вось Бог,

вось ты, мой Госпадзе.



Трэба пачынаць нанава.



Гэта значыць,

ты мусіш мяне навучыць,



як прачынацца,

як засынаць,

як пісаць,

як гаварыць з табой,

як зрабіць, каб ты прачытаў

і пачуў мяне;



як жыць з табою – і зь іншымі,

як падманваць сябе – і астатніх.



Гэта значыць прызнацца:

калі ўсё скончана

і рай – апошні з даляглядаў, гэта

მთარგმნელი:ალესია ბაშარიმოვა

ნატო ინგოროყვა – © 2013. ყველა უფლება დაცულია.