DELETE

Не кажы, толькі пішы мне.

Лягчэй з напісаным.



Можаш вылучыць колерам,

а потым выдаліць,

як акрабата, перакінуць, куды захочаш.



Словы набраліся паслухмянасьці.

Яны сьведчаць,



што сьмерць з чужога досьведу

і сьмерць ад чужой рукі –

нашмат лягчэйшая;



што паміж вылучэньнем слова

і яго выдаленьнем

адлегласьць мізэрная;



што апэратыўная памяць захоўвае слова на столькі,

колькі часу яно

было разам з табой.



Словы адчуваюць:

пакуль ён вандруе,

сьмерць спадарожнічае яму.



Мы

складаем дарогу,

пакідаем вершы, як знакі,

і думаем:

хто яшчэ йдзе за намі,

акрамя часу?



Споведзь – тое ж самазабойства,

і свае думкі цягнуць цябе ў дрыгву.



Дарога вядзе



да абрыву.

მთარგმნელი:ალესია ბაშარიმოვა

ნატო ინგოროყვა – © 2013. ყველა უფლება დაცულია.